11 ліпеня 2026 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Паўла Лаўрэнцьевіча Калыска (1896–1972), Героя Сацыялістычнай Працы (1948)
Павел Лаўрэнцьевіч Калыска нарадзіўся 11 ліпеня 1896 г. у в. Клешчы Дружылавіцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у складзе Сочыўкаўскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
2026 г. — 530 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Глінна (Іванаўскі р-н; 1496)
Вёска Глінна Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1496 г. у Пінскім княстве Берасцейскага ваяводства. Адапелятыўная назва утворана ад наймення горнай пароды гліна, характарызуе глебава-грунтовыя адметнасці наваколля вёскі. У 1517 г. Глінна ўваходзіла ў маёнтак Чарневіча (уласнасць Нелюбовічаў). Упамінаецца ў апісанні мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Польскай у 1546 г. як Гліннае Дружылавіцкага двара Пінскага княства.
25 красавіка 2026 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Яфрэма Яўсеевіча Сакалова (1926–2022), палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы
25 красавіка 2026 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Яфрэма Яўсеевіча Сакалова (1926–2022), палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы
30 сакавіка 2026 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Валерыя Вячаслававіча Мароза (1961), культуролага, гісторыка, краязнаўца
Валерый Вячаслававіч Мароз нарадзіўся 30 сакавіка 1961 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 1978 г. закончыў сярэднюю школу № 1 г. Іванава з залатым медалём. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па размеркаванні прыехаў працаваць на Брэсцкае абласное радыё.
12 студзеня 2026 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алы Васільеўны Таболінай (1971), настаўніка, Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2024)
Ала Васільеўна Таболіна нарадзілася 12 студзеня 1971 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 1994 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія і хімія». Пачала педагагічную дзейнасць у 1994 г. у Варацэвіцкай сярэдняй школе, затым працавала ў сярэдняй школе № 2 г. Іванава.
2025 г. — 10 гадоў з часу адкрыцця царквы Іверскай іконы Божай Маці ў аг. Сачыўкі (Іванаўскі р-н; 2015)
У цэнтры аг. Сачыўкі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці знаходзіцца царква Іверскай іконы Божай Маці. Раней у вёсцы не было свайго храма. 8 жніўня 2009 г. адбыліся асвячэнне месца будаўніцтва, якое ўзначаліў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, і закладка першых камянёў у падмурак новага храма.
6 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся ў 6 снежня 1950 г. у в. Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
13 кастрычніка 2025 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Антонавіча Кацко (1960), Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2024)
Міхаіл Антонавіч Кацко нарадзіўся 13 кастрычніка 1960 г. у в. Журавок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў з 1982 г. у калгасе «Прагрэс» Іванаўскага раёна. З 1986 г. працаваў у калгасе «Праца» на пасадах старэйшага заатэхніка, галоўнага заатэхніка.
2025 г. — 80 гадоў з дня адкрыцця сельскай бібліятэкі аг. Моталь (Іванаўскі р-н; 1945)
Сельская бібліятэка аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1945 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. На пасаду бібліятэкара быў прызначаны Фёдар Ляхавец. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Моталі было 3373 жыхары, працавала 7-гадовая школа (з 1949 г. — сярэдняя).
85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Налівайкі (1940), самадзейнага мастака і паэта
Мікалай Сцяпанавіч Налівайка нарадзіўся 27 кастрычніка 1940 г. у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Любіў ляпіць з гліны, разглядваць карцінкі ў падручніках, маляваць алоўкам ілюстрацыі да прачытанага. Памятаў усё жыццё свой першы аловак — такая радасць была ад гэтай малой рэчы. Ніякіх мастацкіх часопісаў, кніг-альбомаў у вёсцы не было, а тым болей не здарылася наведванняў музеяў і выстаў.